Знайсці
06.08.2018 / 12:4321РусŁacБел

Бойка ў Горадні: жанчына абцасам прабіла міліцыянту галаву ВІДЭА

Сур'ёзная бойка міліцыянтаў з кліентамі бара ў цэнтры Гродна адбылася ўвечары 5 жніўня, перадае newgrodno.by.

Паводле неафіцыйных дадзеных, бойка адбылася каля аднаго з гродзенскіх бараў. Вялікая кампанія адпачывала на летняй тэрасе бара «Семафор». У нейкі момант разагрэтыя алкаголем гродзенцы сталі абуральна сябе паводзіць, і работнікам бара давялося выклікаць міліцыю.

Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, паспрабавалі затрымаць хлопцаў за адміністрацыйнае правапарушэнне, аднак атрымалі супраціў. Участковыя выклікалі падмогу з Дэпартамента аховы і разам паспрабавалі суцішыць дэбашыраў. Але ў выніку, у момант затрымання, завязалася бойка, у ход якой умяшаліся і мужчыны з суседняга століка. У выніку пацярпелі абодва бакі — супрацоўнік міліцыі атрымаў удар абцасам у галаву.

Міліцыянту была аказана першая медыцынская дапамога, цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Жанчына, якая вырашыла такім чынам аднавіць справядлівасць, затрымана. Прычына канфлікту высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031