Знайсці
10.07.2018 / 07:567РусŁacБел

Прэзідэнт Азербайджана заявіў аб сваёй ролі ў змене ўлады ў Арменіі

Выступаючы на пасяджэнні азербайджанскага ўрада, Ільхам Аліеў заявіў, што народ Арменіі паўтарае яго словы. «Я заявіў з трыбуны ААН, што ў Арменіі быў рэжым карупцыйнай хунты. Цяпер гэта паўтарае армянскі народ. Я казаў, што гэта злачынны, крымінальны рэжым крывасмокаў. Цяпер гэта паўтарае армянскі народ», — цытуе Аліева выданне Oxu.az.

«Армянская дзяржаўнасць ужо пацярпела крах. У той жа час справядлівасць перамагла, хунта крывапіўцаў пакінула ўладу. Тут была і наша роля. Не хачу цяпер гэта раздзімаць», - дадаў азербайджанскі прэзідэнт.

Аліеў дадаў, што Арменія знаходзіцца ў эканамічным тупіку, куды яе завялі ўлады Азербайджана. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Баку вернецца да пастаўленых мэтаў і верне сабе Нагорны Карабах.

Пашынян і Аліеў упершыню пазнаёміліся пры пасярэдніцтве Уладзіміра Пуціна на стадыёне «Лужнікі», куды два кіраўнікі прыязджалі для прагляду матчу чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі. Пашынян тады падкрэсліваў, што ніякай змястоўнай размовы паміж імі не было.

Паводле РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031