Знайсці
06.07.2018 / 11:455РусŁacБел

Ва Украіне падчас вучэнняў разарвала мінамёт: тры вайскоўцы загінулі, дзевяць параненыя

Ва Украіне ў час правядзення заняткаў па баявой падрыхтоўцы на Ровенскім агульнавайсковым палігоне разарвала мінамёт, паведамілі ў прэс-службе камандавання сухапутных войскаў Узброеных сілаў краіны.

У выніку здарэння, паводле звестак ведамства, загінулі трое вайскоўцаў, яшчэ дзевяць атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Інцыдэнт адбыўся 6 ліпеня ў 05:55. Раненні атрымалі ўсе вайскоўцы, якія стаялі побач са зброяй.

Рашэннем камандуючага сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны брыгадныя тактычныя вучэнні з баявой стральбой у сувязі са здарэннем прыпыненыя, адзначылі ў прэс-службе. Ведамства занялося службовай праверкай, а таксама высвятленнем прычын інцыдэнту на агнявой пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031