Знайсці
05.07.2018 / 07:386РусŁacБел

Статкевіча вечарам адпусцілі з ізалятара на Акрэсціна

Апазіцыйнага палітыка Міколу Статкевіча не пакінулі ў ізалятары на Акрэсціна даседжваць адміністратыўны арышт, які ён мусіў адбыць яшчэ ў сакавіку, а выпусцілі на свабоду 4 ліпеня.

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

Статкевіч быў затрыманы 3 ліпеня каля свайго дома перад анансаванай ім «Акцыяй вызвалення і салідарнасці». Ноч ён правёў у ізалятары, а днём у сераду яго адвезлі у суд Першамайскага раёна. Палітык адмовіўся ўдзельнічаць у судовым паседжанні і запатрабаваў вярнуць яго ў ізалятар.

У выніку суддзя Юры Гарбатоўскі завочна аштрафаваў Статкевіча на 40 базавых велічыняў (980 рублёў) за акцыю 3 ліпеня. Меркавалася, што палітыка павязуць на Акрэсціна даседжваць адміністратыўны арышт за акцыю ў Дзень Волі, аднак увечары ён ужо быў на свабодзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031