Знайсці
22.06.2018 / 11:421РусŁacБел

Былога галоўнага архітэктара Бабруйска за хабар асудзілі на 3 гады

Былога галоўнага архітэктара Бабруйскага гарвыканкама за хабар суд асудзіў на 3 гады калоніі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Магілёўскага абласнога суда.

Суд Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1, 2 арт.430 КК (атрыманне хабару і паўторнае атрыманне хабару). Яму прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін у 3 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Прысуд не ўступіў у законную сілу, ён можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Як паведамлялася, начальніка аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Бабруйскага гарвыканкама па падазрэнні ў выкарыстанні службовых паўнамоцтваў у карыслівых мэтах затрымалі восенню 2017 года. Супрацьпраўныя дзеянні службовай асобы выявілі супрацоўнікі АБЭЗ УУС Бабруйскага гарвыканкама. Было ўстаноўлена, што мужчына прымаў ад дырэктараў фірмаў каштоўнасці ў якасці хабару за ўзгадненне архітэктурных праектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031