Футбалісты зборнай Аргенціны ўзбунтаваліся супраць трэнера
AFP
Футбалісты зборнай Аргенціны не хочуць, каб цяперашні галоўны трэнер Хорхе Сампаолі кіраваў імі ў заключным матчы групавога этапу на чэмпіянаце свету — 2018, сцвярджае рэпарцёр America TV Себасцьян Тэмпоне. Запіс размешчаны ў Twitter-акаўнце журналіста.
Як паведамляе Тэмпоне, футбалісты зладзілі сход, дзе аднагалосна прагаласавалі за тое, каб Сампаолі быў адхілены ад кіраўніцтва камандай у матчы з нігерыйцамі. У сваім наступным допісе Тэмпоне сцвярджае, што магчымай заменай 58-гадоваму спецыялісту стане Хорхе Буручага, чэмпіён свету 1986 года.
Нагадаем, што Аргенціна ў двух матчах набрала адзін бал, згуляўшы ўнічыю з Ісландыяй (1:1) і прайграўшы Харватыі з лікам 0:3.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!