Знайсці
15.06.2018 / 10:2710РусŁacБел

Макрон прапанаваў зрабіць французскую мову галоўнай мовай ЕС

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон плануе вярнуць французскай мове ў ЕС статус афіцыйнай мовы еўрапейскіх грамадскіх і палітычных інстытутаў, якую яна займала да ўступлення Вялікабрытаніі. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле The Wall Street Journal.

Як адзначае выданне, падобная мера выпрацоўваецца на фоне перамоваў Вялікабрытаніі аб выхадзе з ЕС. Французскі лідар заклікаў вярнуцца да парадкаў, што былі да 1973 года, калі менавіта французская была асноўнай мовай у справаводстве.

«Англійская ніколі так моцна не давала пра сябе ведаць у Брусэлі, як цяпер, калі мы асуджаем Brexit, але яе дамінаванне не з'яўляецца непазбежным», - заявіў Макрон.

Паведамляецца, што гэтую пазіцыю падтрымлівае і старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, які нарадзіўся ў Люксембургу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031