Знайсці
08.06.2018 / 11:0215РусŁacБел

Аўстрыя закрывае 7 мячэцяў і высылае некалькіх імамаў, якіх фінансуе Турцыя

Аўстрыя вышле з краіны некалькіх імамаў, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, і закрые сем мячэцяў, якія лічацца месцам распаўсюджвання «палітычнага ісламізму». Пра гэта абвясціў аўстрыйскі канцлер Курц, паведамляе Kurier.

Закрыццё закране ўстановы і мячэці салафітаў, якіх падтрымлівае саюз ATIB. Афіцыйна гэта «Турэцка-ісламскі саюз культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва ў Аўстрыі». Саюз аб'ядноўвае больш за 60 суполак і каля 100 000 чалавек.

Аўстрыйскія ўлады абвінавачваюць ATIB у распаўсюдзе турэцкага нацыяналізму. У прыватнасці, будзе закрыта так званая мячэць «Шэрых ваўкоў» у Вене, а таксама будзе распушчаная ўся рэлігійная арабская абшчына. Курц паведаміў, што гэтыя крокі цесна ўзгоднены з Ісламскай рэлігійнай абшчынай Аўстрыі.

Міністр унутраных спраў Герберт Кікла заявіў, што выгнанне імамаў, звязаных з ATIB, робіцца на падставе закона аб забароне на замежнае фінансаванне.

Пад дзеянне закона ў цэлым могуць патрапіць каля 60 імамаў і члены іх сем'яў, таму Аўстрыя можа не падоўжыць права на жыхарства ў цэлым для 150 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031