Знайсці
07.06.2018 / 12:248РусŁacБел

У Стоўбцах аўтамабіль збіў 9-гадовага хлопчыка, але да адказнасці прыцягнуць бацькоў школьніка

Здарэнне адбылося ў Стоўбцах а 18-й гадзіне на вуліцы Скараны, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Як адзначылі ў міліцыі, 9-гадовы хлопчык на ровары не аддаў перавагу ў руху «Форду Гэлаксі», якім кіраваў 63-гадовы мужчына. У выніку адбылося сутыкненне.

Трэцякласнік з сінякамі быў дастаўлены ў медустанову. Кіроўца быў цвярозы, стаж яго кіравання — 44 гады.

Аднак за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці адміністрацыйны пратакол складзены ў дачыненні да бацькоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031