Знайсці
26.05.2018 / 08:229РусŁacБел

У мексіканскім штаце за пяць дзён забілі 62 чалавекі

Як піша Periodico Correo, у горадзе Саламанка ў чатырох месцах былі выяўленыя 11 цел, некаторыя з якіх знаходзіліся ў поліэтыленавых пакетах. Яшчэ 10 трупаў былі знойдзены ў горадзе Селая. Акрамя таго, у гэтым горадзе былі забітыя пяць чалавек у рэстаране. Сярод ахвяр гаспадар установы. У адміністрацыйным цэнтры Ірапуата аднайменнага муніцыпалітэта штата Гуанахуата былі забітыя пяць чалавек.

Партал адзначае, што эскалацыя гвалту адбылася на фоне ўводу ў штат вайскоўцаў. Яны павінны былі гарантаваць узмацненне бяспекі яго муніцыпалітэтаў.

У Мексіцы з 2007 года ідзе вайна злачынных груповак за наркатрафік. Агулам, за ўвесь гэты час было забіта 200 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930