У Аўстраліі знайшлі застрэленымі семярых чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей
У Аўстраліі ў горадзе Асмінгтан былі знойдзеныя мёртвымі сем чалавек на прыватнай тэрыторыі. Пра гэта паведамілі ў паліцыі, перадае Reuters.
Як распавялі ў праваахоўных органах, целы чатырох дзяцей і трох дарослых былі знойдзены ў рэгіёне Маргарэт Рывер. Прадстаўнік аўстралійскай паліцыі распавёў, што на месцы здарэння была выяўлена агнястрэльная зброя. Паводле яго слоў, на целах забітых — агнястрэльныя раненні.
Як паведамляе 9news, целы дарослых былі знойдзеныя за межамі дома, а дзеці — унутры будынка. Ён адзначыў, што на месцы здарэння былі знойдзеныя дзве адзінкі агнястрэльнай зброі. Загінулыя былі ўласнікамі жылля, адзначылі ў паліцыі, але адмовіліся раскрываць іх асобы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мінкульт просіць вертыкаль максімальна запоўніць залы пры паказе новага прапагандысцкага шэдэўра
 2
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 5
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 17
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера