Знайсці
09.05.2018 / 09:355РусŁacБел

Сірыя абвінаваціла Ізраіль у ракетным удары па вайсковай базе

AFP

Сірыйскія ўрадавыя СМІ паведамілі, што Ізраіль нанёс у аўторак паветраны ўдар па вайсковай базе ў горадзе Аль-Кісва. Ён размешчаны на поўдзень ад Дамаска, прыкладна за 50 км ад мяжы з Ізраілем.

Агенцтва навін Сана паведаміла, што сірыйскія СПА збілі дзве ізраільскія ракеты.

Афіцыйныя СМІ не паведамляюць пра ахвяраў абстрэлу, але Цэнтр па маніторынгу правоў чалавека ў Сірыі сцвярджае, што загінулі прынамсі дзевяць чалавек.

Сярод загінулых, паведамляе гэтая арганізацыя, байцы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі Ірана і шыіцкія апалчэнцы.

Раней у аўторак з гэтага раёна паступалі паведамленні пра выбухі на ваеннай базе.

Прадстаўнік сірыйскага камандавання паведаміў агенцтву Рэйтэр, што мэтай паветранага ўдару былі пазіцыі сірыйскай арміі.

Ізраіль не пракаментаваў гэтыя паведамленні, але заявіў, што не дапусціць замацавання іранскай ваеннай прысутнасці ў Сірыі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031