Знайсці
27.04.2018 / 18:2641РусŁacБел

Лукашэнка: Мост цераз Прыпяць мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам работ па рэканструкцыі аварыйнага аўтамабільнага моста цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, перадае БелТА.

Па словах спецыялістаў, пры рэканструкцыі моста у першую чаргу будуць старацца захаваць яго існуючы выгляд пры ўмове забеспячэння бяспекі эксплуатацыі і адэкватнай даўгавечнасці. А замена жалезабетонных канструкцый на металічныя будзе там, дзе гэта сапраўды неабходна.

«Мы з вамі дамовіліся: гэты мост (у Жыткавіцкім раёне) мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як у нас прынята — падарунак народу трэба. Усе працы трэба выканаць. І другі момант, што тычыцца перспектывы, вы даследуеце астатнія падобныя масты і ўносіце прапановы па чарговасці іх ці замены, або рэканструкцыі»,

— сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031