Знайсці
20.04.2018 / 09:3414РусŁacБел

Італьянская пара ўсынавіла 32-гадовага беларуса

Муж і жонка з італьянскага горада Трэнта афіцыйна ўсынавілі 32-гадовага грамадзяніна Беларусі. Нядаўна мясцовы суд вынес адпаведнае рашэнне. Цяпер беларус афіцыйна з'яўляецца адзіным дзіцем пары, паведамляе Giornaletrentino.

Мужчына пачаў ездзіць у італьянскую сям'ю яшчэ дзіцем па праграме «Дапаможам ім жыць», у рамках якой аказваецца дапамога дзецям, якія пражываюць у раёнах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Пасля дасягнення паўналецця ён не страціў кантакты з італьянцамі і працягнуў іх наведваць, гэтаму спрыяе і яго праца ў сферы міжнародных перавозак. Італьянцы таксама наведвалі Беларусь.

За гады знаёмства, паміж бяздзетнай італьянскай парай і беларусам склаліся вельмі сямейныя адносіны. Цяпер у 32-гадовага мужчыны ёсць свая сям'я - жонка і дзеці. Нядаўна італьянская пара вырашыла звярнуцца ў суд, каб зрабіць грамадзяніна Беларусі сваім спадчыннікам.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031