Знайсці
11.04.2018 / 10:1749РусŁacБел

Расійскі рубель валіць беларускі. Курс да даляра і еўра упаў на 6%

Беларускі рубель трэці дзень запар працягвае імклівае падзенне. Яно стала вынікам абвала рынку ў Расіі, якое адбылося ў сувязі з новымі амерыканскімі санкцыямі.

Ад панядзелка даляр падаражаў больш чым на 5%, еўра — больш чым на 6,6%. А расійскі рубель тым часам апусціўся на 5%.

Нацбанк не ўмешваецца ў сітуацыю, курс фарміруецца на аснове попыту і прапановы.

* * *

На таргах у Мінску даляр і еўра працягнулі рост. Еўра вырас на 7 капеек (0,0701, +2,80%) і дасягнуў 2,5576 беларускага рубля.

Прычым гэта абсалютны гістарычны максімум для еўра. Два гады таму ў лютым 2016 года кантынентальная валюта каштавала 24 956 беларускіх рублёў (2,4956 дэнамінаваных).

Даляр вырас на 4 капейкі (+0,0440, +2,17%) да 2,0698 беларускага. Абсалютны максімум быў на таргах 10 лютага 2016 года (22 069 беларускага, г.зн. 2,2069 дэнамінаваных).

Расійскі рубель апусціўся сёння на 0,0190 да 3,2317 (-0,59%) беларускага за 100 адзінак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930