Знайсці
04.04.2018 / 12:121РусŁacБел

Цукерберг заявіў, што Facebook будзе выконваць новы закон па абароне дадзеных толькі ў Еўрасаюзе 

Галоўны выканаўчы дырэктар Facebook Марк Цукерберг заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters, што згодны са строгім новым законам Еўрапейскага саюза аб абароне прыватных дадзеных, але не стане прызнаваць яго стандартам для сацыяльнай сеткі па ўсім свеце.

Марк Цукерберг. Фота: REUTERS/Stephen Lam/File Photo

У наступным месяце ў Еўразвязе мае набыць моц закон аб канфідэнцыйнасці дадзеных. Гэта патрабуе зменаў у прынцыпе працы сацсеткі Facebook, якая нядаўна трапіла ў скандал, звязаны з атрыманнем іншай кампаніяй асабістых звестак аб карыстальніках і выкарыстаннем іх у карыслівых мэтах. 

Чытайце: Што трэба ведаць пра скандал вакол «Фэйсбука»: пяць асноўных фактаў пра тое, што здарылася

Цукерберг сказаў Reuters, што Facebook працуе над прывядзеннем сацсеткі ў адпаведнасць з гэтым еўрапейскім законам, які па сутнасці будзе працаваць у глабальным маштабе, прыносячы некаторыя еўрапейскія гарантыі прыватнасці ва ўсім свеце. Але калі яго спыталі, якія з частак закона не будуць працаваць за межамі Еўразвязу, Цукерберг сказаў наступнае:

«Мы ўсё яшчэ вырашаем пэўныя дэталі, але гэта, адназначна, будзе нешта важнае».

Яго каментары сведчаць пра тое, што правы карыстальнікаў Facebook у іншых краінах могуць стаць менш абароненымі, чым правы еўрапейцаў.

Новы еўрапейскі закон, які называецца Агульным рэгламентам абароны дадзеных (General Data Protection Regulation), з'яўляецца самым буйным пераглядам права ў галіне прыватнасці ў інтэрнэце з моманту нараджэння глабальнае сеткі. Ён дае еўрапейцам права даведвацца, якія звесткі аб іх захоўваюцца кампаніямі, а таксама права на іх выдаленне.

Apple Inc і некаторыя іншыя тэхналагічныя кампаніі заявілі, што яны плануюць даць людзям у ЗША і ў іншых краінах такія ж правы, якія атрымаюць еўрапейцы.

Ілья Параскевіч паводле Reuters 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930