«Саюзмультфільм» патлумачыў, чаму ў працягу «Прастаквашына» сястру Дзядзькі Фёдара завуць Вера Паўлаўна, калі іх тата — Дзіма
На неадпаведнасць імя па бацьку новай гераіні «Прастаквашына» і імя яе бацькі звярнулі ўвагу пасля анонса працягу серыяла.
Дырэктар кінастудыі «Саюзмультфільм» Барыс Машкоўцаў у інтэрв'ю «Говоріт Москва» заявіў:
«Гэта баг. Выпраўляць не плануем».
Ён таксама адзначыў, што ніхто з супрацоўнікаў студыі не панёс пакарання за гэтую памылку.
У кнігах Эдуарда Успенскага бацькоў Дзядзькі Фёдара завуць Рыма і Дзмітрый Свякольнікавы. У новых эпізодах у іх з'яўляецца дачка, якую мультыплікатары назвалі Верай Паўлаўнай.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 3
Прэзідэнта Латвіі ледзь не збілі на пешаходным пераходзе. Ды яшчэ і насварыліся, што не глядзіць па баках
 3
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 10
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 3
«Падзенне імперыі»: моцны фільм пра распад нацыі, што пакіне ў беларусаў адчуванне дэжавю
 4
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера