Знайсці
21.03.2018 / 09:284РусŁacБел

Пачаўся нераст. Расказваем, як лавіць рыбу, каб не нарвацца на штраф

Большасць рыб Беларусі нерасцяцца вясной. У гэты перыяд ёсць асаблівыя патрабаванні да рыбакоў.

У перыяд нерасту працуюць ахоўныя меры, якія забараняюць лавіць усе віды рыб.

Для Брэсцкай і Гомельскай абласцей гэты перыяд доўжыцца ад 20 сакавіка да 18 мая. Для Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей — ад 1 красавіка да 30 мая. Для Віцебскай вобласці — ад 10 красавіка да 8 чэрвеня.

Падчас нераставай забароны аматарскае рыбалоўства не забароненае, але абмежаванае. Рыбачыць можна толькі адной вудой з адным кручком ці спінінгам са штучнай прынадай. Можна выкарыстоўваць адзінарны, двайны ці трайны кручок.

Рыбачыць толькі з берагу, не заходзячы ў ваду, ці з ільду, штучных пабудоў толькі ў светлы час.

Выкарыстанне любых іншых прыладаў ці спосабаў расцэньваецца як парушэнне і цягне штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 490 да 1225 рублёў).

За рыбу, злоўленую забароненым спосабам, парушальнік выплаціць шкоду.

У перыяд нерасту шкода вымяраецца трайной таксай.

За шкоду на 100 і больш базавых могуць завесці крымінальную справу.

rh.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031