Знайсці
21.03.2018 / 09:217РусŁacБел

Жыхарам Віцебска далі дазвол на мітынг у гонар БНР, але яны ад яго адмовіліся — дорага

Прычына адмовы — у адсутнасці грошай, якія запатрабавала міліцыя за паслугі па ахове правапарадку падчас мітынгу, піша Радыё Свабода.

Адзін з заяўнікаў акцыі, Канстанцін Смолікаў, 20 сакавіка атрымаў дазвол на яе правядзенне ад адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска. Святочны мітынг меркавалі правесці апоўдні 25 сакавіка ў парку Чыгуначнікаў.

Галоўная ўмова для атрымання дазволу на масавыя акцыі сфармулявана ў рашэнні гарвыканкама № 881 — гэта наяўнасць папярэдніх дамоваў на абслугоўванне мерапрыемства работнікамі ЖКГ, лекарамі і міліцыяй. Упершыню за 10 год усе адпаведныя структуры пагадзіліся заключыць дамовы на аказанне платных паслуг. Аднак міліцыя запрасіла 582 рублі за ахову правапарадку падчас мітынгу сіламі 10 сваіх супрацоўнікаў.

Канстанцін Смолікаў кажа, што такіх грошай у заяўнікаў няма:

— Заплаціць міліцыі за працу мы павінны да 22 сакавіка. Сума, якую яны запрасілі, амаль у 10 разоў большая, чым аплата паслугаў медыкаў. Тыя прасілі ўсяго каля 70 рублёў. У нас няма магчымасці сабраць грошы за пару дзён, таму мы параіліся і вырашылі адмовіцца ад правядзення імпрэзы.

Віцебскія актывісты разважаюць, як яшчэ можна годна адзначыць гістарычную дату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031