Знайсці
16.03.2018 / 10:3211РусŁacБел

86-гадовая бабуля з Гомеля пайшла ў краму. А праз некалькі месяцаў знайшлася ў бальніцы Сочы

Сваякі зніклай бабулі 1932 года нараджэння, калі яна не вярнулася дадому, забілі трывогу. Да яе пошуку падключыліся супрацоўнікі аддзялення вышуковай працы аддзела крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС. Адпрацоўваліся розныя версіі. Бабуля як у ваду канула, распавядае sb.by.

— Дапамагла інфармацыя пра яе ў інтэрнэце разам з фота, — распавёў начальнік падраздзялення Уладзімір Александрэнка. — Персанал псіханеўралагічнай бальніцы горада Сочы пазнаў сваю пацыентку. Бабуля знаходзілася ў іх пад іншымі асабістымі дадзенымі.

Праваахоўнікі выявілі, што бабулю ў Сочы паманіла мора. Яна дабралася да Бранска, там села на транспарт да сонечнага горада. Грошы для гэтага прызапасіла. У Сочы дзіўная турыстка звярнула на сябе ўвагу і апынулася ў псіханеўралагічнай бальніцы.

Пасля таго, як пацвердзілася, што пацыентка — гамяльчанка, якую шукаюць родзічы, за ёй адправіліся сваякі і забралі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031