Знайсці
15.03.2018 / 21:461РусŁacБел

Амерыканская кампанія прапануе замарозіць ваш мозг зараз для стварэння яго лічбавай копіі ў будучыні

Стартап Nectome, заснаваны даследчыкамі з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, прапануе «замарозіць» чалавечы мозг разам з усёй інфармацыяй, якая ў ім захоўваецца, каб потым аблічбаваць гэтыя дадзеныя і ўзнавіць чалавечы розум. 

Яны разлічваюць знайсці камерцыйнае прымяненне распрацаванаму імі хімічнаму працэсу захавання мозгу: падчас «замарозкі» (так даследчыкі называюць працэс увядзення ў орган комплекса спецыяльных рэчываў) яго клеткі практычна ператвараюцца ў шкло. Гэта дазваляе захаваць канэктам — «карту» нейронавых злучэнняў у мозгу.

Навукоўцы разлічваюць навучыцца лічбаваць варыянт «злепкі» нейронаў мозгу і аднаўляць свядомасці людзей ужо ў гэтым стагоддзі. 

У лютым 2018 года стваральнікі Nectome ужо правялі першую дэманстрацыю тэхналогіі «замарозкі» на чалавечым мозгу, выкарыстаўшы цела мёртвай жанчыны, што ахвяравала сябе для навукі. Яны пачалі працэс захавання мозгу праз дзве гадзіны пасля яе смерці, і на працягу шасці гадзін ўводзілі прэпараты прама ў моргу.

Наступным этапам павінна стаць прымяненне працэдуры на чалавеку, гатовым да эўтаназіі. Само сабой, гэта створыць вялікі рэзананс і выкліча маштабныя этычныя разважанні, як у выпадку з тэхналогіяй кланавання чалавека і многімі іншымі падобнымі спрэчнымі з этычнага пункту гледжання распрацоўкамі.

Заснавальнік праекта Роберт Макінтайр пракансультаваўся з юрыстамі і мяркуе, што эксперыменты Nectome могуць лічыцца легальнымі ў штатах, дзе дазволеная эўтаназія. Дарэчы, ужо цяпер вядомы кошт паслугі: ён складзе $10 тысяч.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930