Знайсці
15.03.2018 / 11:2649РусŁacБел

Андрэй Дынько: У сітуацыі з выступам Вольскага ў Беластоку ўражвае парафіяльнасць мыслення беластаччан

У сітуацыі з выступам Вольскага ў Беластоку мяне ўразіла «парафіяльнасць» мыслення беластаччан. Абставіны памяняліся на вачах, вакол Дня Волі ў Менску склаліся ўнікальныя магчымасці. Вядома ж, у такой сітуацыі нацыянальны інтарэс у тым, каб як мага больш людзей сабраць тут, у сталіцы, дзе адбыўся прарыў. Не, «не адпусцім!»

Свой мясцовы інтарэс аказаўся важнейшы за агульнацыянальны.

Калі не сканцэнтравацца ў вырашальны момант, можна страціць шанец, для якога перад тым працавалі гадамі. Беларуская гісторыя поўная прыкладамі такога няўмення «адчуць момант і сабрацца». 

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031