Знайсці
26.02.2018 / 08:5126РусŁacБел

У Тайландзе затрыманыя ўдзельнікі сэкс-трэнінгу Алекса Леслі, сярод іх Насця Рыбка

Тайскія паліцыянты затрымалі дзесяцёх грамадзян Расіі, якія падазраюцца ў незаконным правядзенні сэкс-трэнінгаў у Патаі, паведамляе газета The Nation.

Паводле яе звестак, затрыманні былі праведзены ў адным з гатэляў курортнага горада, дзе знаходзіліся 43 турысты з Расіі. У ходзе допыту яны расказалі, што кожны заплаціў за курс 20 тыс. батаў ($ 638). Пасля допыту паліцыянты адпусцілі ўсіх расейцаў, акрамя 10 арганізатараў. Аднаго з іх абвінавацілі ў парушэнні міграцыйнага заканадаўства Тайланда, траіх - у незаконным пранікненні на тэрыторыю краіны. Астатнім прад'явілі абвінавачанне ў нелегальнай працоўнай дзейнасці без афармлення дазволу на працу. Газета імёны затрыманых не называе. Па дадзеных агенцтва ТАСС, адным з арганізатараў сэкс-трэнінгаў у Патаі з'яўляецца блогер Аляксандр Кірылаў, вядомы як Алекс Леслі. Ён, дарэчы, ураджэнец Віцебска

На відэазапісе тэлеканала Nation TV, апублікаваным на YouTube, паказаныя кадры паліцэйскай аперацыі па затрыманні расейцаў. На іх можна ўбачыць людзей, падобных на Алекса Леслі, а таксама на Анастасію Вашукевіч, вядомую пад псеўданімам Насця Рыбка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031