Знайсці
22.02.2018 / 17:5717РусŁacБел

У Кіеве перайменавалі Маскоўскі мост

Кіеўская гарадская рада ў чацвер, 22 лютага, прыняла рашэнне аб перайменаванні Маскоўскага моста ў горадзе, паведамляе канал «112 Украіна».

За перайменаванне збудавання ў Паўночны прагаласавалі 82 дэпутаты пры неабходным мінімуме ў 61. Усяго ў склад Кіеўскай гарадской рады ўваходзіць 120 дэпутатаў.

Адкрыты ў 1976 годзе мост праз Дняпро знаходзіцца на поўначы Кіева і злучае праспект Сцяпана Бандэры (былы Маскоўскі праспект) і праспект генерала Ватуціна (у чэрвені 2017 года Кіеўскі гарадскі савет прыняў рашэнне перайменаваць яго ў праспект Рамана Шухевіча, аднак Акруговы адміністрацыйны суд горада прыпыніў перайменаванне). Назва «Паўночны» з'яўлялася для моста праектнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031