Знайсці
21.02.2018 / 13:522РусŁacБел

МЗС: Інфармацыі пра беларусаў, якія загінулі ў Сірыі, няма

У аўторак МЗС РФ зрабіла заяву аб тым, што 7 лютага пад Дэйр-эз-Зорам пацярпелі дзясяткі грамадзян Расіі і краін СНД. Ці былі ў спісе параненых і загінулых беларусы, не ўдакладнялася.

Як паведаміў TUT.BY Дзмітрый Мірончык, прэс-сакратар МЗС Беларусі, дыпламаты зараз ўважліва адсочваюць сітуацыю ў Сірыі.

— На дадзены момант няма ніякай інфармацыі адносна грамадзян Беларусі сярод загінулых і параненых у выніку боесутыкнення ў Сірыі, — кажа Дзмітрый Мірончык.

Нагадаем, 20 лютага МЗС Расіі зрабіў заяву, што 7 лютага пад Дэйр-эз-Зорам пацярпелі дзясяткі грамадзян Расіі і краін СНД, ёсць і загінулыя.

«Ім было аказана садзейнічанне для вяртання ў Расію, дзе, наколькі нам вядома, яны праходзяць курсы лячэння ў розных медыцынскіх установах», — адзначаецца ў каментары МЗС РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031