500 тысяч украінцаў ваявалі на ўсходзе Украіны
У сярэднім у зоне баявых дзеянняў на Данбасе штотыдзень здзяйснялі самагубства 2-3 вайскоўцы. Такую статыстыку агучыў галоўны ваенны пракурор Украіны Анатоль Матыёс у эфіры тэлеканала «112 Украіна».
«Гэта тыя, хто знаходзіцца ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі», — удакладніў ён, дадаўшы, што вядзенне статыстыкі самагубстваў сярод удзельнікаў баявых дзеянняў не ў кампетэнцыі ваеннай пракуратуры.
Матыёс падкрэсліў, што ўдзел у баях на ўсходзе Украіны ўзялі больш за 500 тысяч чалавек.
«А сусветная статыстыка кажа, што да 80% з іх маюць тыя ці іншыя прыкметы посттраўматычнага сіндрому, які палягае і ў жорсткасці ў сям’і, і ў агрэсіі, і ў неўспрыманні мірнага жыцця», — дадаў ён.
0
0
0
0
0
0
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Дэпутат Клішэвіч пра фота, дзе паказвае сярэдні палец: Ім пашанцавала, што я быў не на машыне
 23
У самалётаў, якія ляцяць над Балтыкай, пачасціліся збоі праз перашкоды з GPS. За гэтым можа стаяць Расія
 1
Заснавальнік руху «Антымайдан. Беларусь» цяпер жыве ў Польшчы: Мае погляды моцна змяніліся да лепшага
 24
МЗС пацвердзіла гібель беларуса ў швейцарскіх Альпах
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера