Знайсці
06.02.2018 / 06:2241РусŁacБел

Венгрыя патрабуе ўвесці місію АБСЕ ва ўкраінскае Закарпацце

Міністэрства замежных спраў і гандлю Венгрыі асудзіла напад на будынак Таварыства венгерскай культуры Закарпацця ва Ужгарадзе і заклікала ўвесці місію АБСЕ ў заходні рэгіён Украіны.

Пра гэта ў панядзелак паведаміў на сваім сайце венгерскі ўрад, піша Радыё Свабода.

«Мы спадзяемся, што ўкраінскія ўлады ў найбліжэйшы час знойдуць злачынцаў і даведаюцца пра матывацыю іх учынку. Чакаем, што ўкраінская ўлада гарантуе бяспеку закарпацкіх венграў», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

У нядзелю, 4 лютага, невядомы кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў акно будынка абласнога офіса арганізацыі закарпацкіх венграў у Ужгарадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031