Знайсці
02.02.2018 / 10:2210РусŁacБел

Паляўнічых, якія незаконна забілі дзвюх казуль, знайшлі па крывавых плямах на снезе

Ад 4 лістапада да 28 студзеня было адкрытае паляванне толькі на зайца, вавёрку, куніцу, тхара, норку,андатру. Аднак не ўсе паляўнічыя выконвалі правілы, паведамляе Рэгіянальная газета.

27 студзеня падчас сумеснага палявога мерапрыемства Вілейскага доследнага лясгаса і Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету ў паляўнічых угоддзях Вілейшчыны па крывавых плямах на снезе ўстанавілі, што паляўнічыя незаконна здабылі дзвюх казуль.

Па слядах семярых паляўнічых затрымалі проста ў лесе на месцы раздзелкі забітых жывёл.

Цяпер парушальнікам трэба заплаціць урон, нанесены прыродзе, 5880 рублёў, а таксама пакрыць кошт забітых казуль. Гэта яшчэ 245 рублёў.

У парушальнікаў канфіскавалі сем паляўнічых стрэльбаў, наклалі арышт на аўтамабіль

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031