Знайсці
16.01.2018 / 08:478РусŁacБел

У Баранавічах АМАП штурмам узяў дом, у якім адзін з жыхароў пагражаў выбухам газу

Intex-press.by

Супрацоўнікі АМАПа ўзялі штурмам дом і затрымалі жыхара Баранавічаў, які пагражаў узарваць газам аднапавярховы шматкватэрны дом.

50-гадовы мужчына патэлефанаваў у дзяжурную частку, і паведаміў, што невядомыя яму людзі патрабуюць у яго 150 рублёў. Акрамя гэтага, з яго тэлефона ва ўсе экстранныя службы Баранавічаў паступіла 25 званкоў з рознага роду пагрозамі. Мужчына таксама заявіў, што пусціў у кватэру газ і пагражаў падарваць дом.

«На месца здарэння неадкладна быў накіраваны бліжэйшы нарад міліцыі. Па прыбыцці праваахоўнікаў мужчына дзверы не адчыніў. У размове з супрацоўнікамі міліцыі ён паводзіў сябе неадэкватна, выказваў намеры здзейсніць суіцыд», - распавялі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

11 жыхароў дома былі эвакуяваныя, аварыйныя службы адключылі электрычнасць і газ, пасля чаго міліцыя пайшла на штурм. Мужчыну затрымалі і павезлі ў машыне хуткай дапамогі. Мужчына жыў адзін і злоўжываў спіртнымі напоямі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031