Знайсці
11.01.2018 / 14:56111РусŁacБел

Спявак Рыкі Марцін выйшаў замуж за бойфрэнда

Wiese / face to face / Globallookpress.com

Спявак Рыкі Марцін ажаніўся са сваім бойфрэндам, шведскім мастаком курдскага паходжання Джванам Юсэфам. Пра гэта паведамляе E! News.

Спявак распавёў карэспандэнту выдання, што шлюб ужо заключаны, але вяселля пакуль не было. Паводле яго слоў, яны склалі шлюбныя абяцанні, падпісалі ўсе неабходныя дакументы і заключылі шлюбную дамову. «Ён мой муж, мой мужчына», — заявіў Марцін.

Дакладная дата вяселля пакуль не вызначана, але спявак разлічвае адзначыць падзею праз пару месяцаў. Святкаванне будзе працягвацца тры дні. «Вы будзеце першым, хто пра гэта даведаецца», — запэўніў ён журналіста.

46-гадовы Марцін пазнаёміўся з 33-гадовым Юсэфам у 2016 годзе, калі шукаў творы мастацтва для сваёй калекцыі. Паступова дзелавыя адносіны перараслі ў асабістыя. У лістападзе 2016 года спявак абвясціў аб заручынах на тэлешоу Элен Дэджэнерэс.

Пра сваю гомасэксуальнасць артыст паведаміў у 2010 годзе. На працягу чатырох гадоў Марцін быў у адносінах з эканамістам Карласам Гансалесам Абела. Разам з ім яны гадавалі двух дзяцей, двух хлопчыкаў. Аднак у 2014-м пара распалася.

Рыкі Марцін атрымаў сусветную вядомасць ў 1999 годзе пасля выхаду альбома Livin 'la Vida Loca. Аднайменная песня стала адным з самых прадаваных сінглаў у гісторыі.

* * *

Удакладненне. Імя Джвана Юсэфа ў ранейшай версіі артыкула было няправільна транскрыбаванае на беларускую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930