Знайсці
04.01.2018 / 07:0319РусŁacБел

Прэм'ер Маравецкі: Польшча прыняла 1,5 мільёна ўкраінцаў

За апошні час Польшча прыняла ў сябе 1,5 мільёна ўкраінцаў, з якіх некалькі дзясяткаў тысяч - з тэрыторый, ахопленых вайной.

На гэтым падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком венгерскага ўрада Віктарам Орбанам у Будапешце заявіў старшыня Рады міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі, паведамляе Укрінфарм.

«Мы прынялі 1,5 млн украінцаў, пры гэтым значная частка з іх гэта людзі, якія збеглі з тэрыторый, дзе ідуць баявыя дзеянні - з Данбаса. Ацэньваем, што прынамсі некалькі дзясяткаў тысяч - гэта людзі, якія збеглі з гэтых тэрыторый «, - падкрэсліў Маравецкі, дадаючы, што Польшча прыкладае значныя намаганні для паслаблення міграцыйнага ціску на ўсходзе Еўропы.

9 снежня кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў, што ў Польшчы знаходзіцца каля аднаго мільёна ўкраінскіх грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031