Канстытуцыйны суд Малдовы прыпыніў паўнамоцтвы прэзідэнта Дадона
ТАСС
Канстытуцыйны суд Малдовы прыняў рашэнне часова прыпыніць паўнамоцтвы прэзідэнта краіны Ігара Дадона пасля таго, як той двойчы адхіліў прапанаваныя кіраўніком урада кандыдатуры чатырох міністраў і двух віцэ-прэм'ераў.
Суд палічыў, што такія дзеянні прэзідэнта сталі парушэннем заканадаўства рэспублікі, якое дазваляе кіраўніку дзяржавы адхіляць кандыдатуры толькі адзін раз. Часова выконваць абавязкі прэзідэнта прызначылі старшыню парламента і прэм'ер-міністра. У бліжэйшыя дні яны змогуць падпісаць указы аб прызначэнні шасці новых членаў урада.
Ігар Дадон у сваім Facebook напісаў, што Канстытуцыйны суд краіны прыняў неабдуманае рашэнне, якое знаходзіцца «на мяжы законнасці і па-за межамі здаровага сэнсу», і з-за гэтага стаў закладнікам самога сябе. «Ні для каго не сакрэт, што сябры КС пагадзіліся «граць» так, як ім будзе дыктаваць кіруючы рэжым дэмакратаў», - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што такое рашэнне з'яўляецца парушэннем законных працэдур.
«Што тычыцца маёй пазіцыі, то я прыняў рашэнне не саступаць. Гэта лепш, чым потым гадамі тлумачыць, чаму быў прызначаны на пасаду той ці іншы склад міністраў, якія скампраметавалі сябе», - сказаў на заканчэнне Дадон, якога лічаць у Малдове прарасійскім палітыкам.