Знайсці
20.12.2017 / 10:4238РусŁacБел

Без «Іроніі лёсу» і выступу Пуціна — што пакажуць у навагоднюю ноч беларускія тэлеканалы

«Іронія лёсу».

На тэлеканале «Беларусь-1» пад вечар пакажуць украінскую прэм’еру — меладрама «Калі тата Дзед Мароз». Пасля будуць выніковыя навіны і традыцыйнае шоу «Новы год на Беларусь-1».

«Беларусь-2» вырашыў не разнастайваць праграму — у другой палове дня пакажуць чатыры фільмы з цыкла «Ёлкі» з перапынкам на латарэі і прагноз надвор’я.

АНТ ад абеда пачне трансляваць «Іронію лёсу» (але не савецкі фільм, а працяг). Пасля будуць «Песня года ў Беларусі», навагодні выпуск шоу «Лепш за ўсіх» і «Контуры». У навагодні прайм-тайм пакажуць «Іван Васільевіч змяняе прафесію», а пасля сваё навагодняе шоу.

«РТР-Беларусь» таксама арыентуецца на савецкія фільмы — «Сабака на сене» і «Утаймавальніца тыграў». Увечары будзе канцэрт зорак расійскай эстрады і выступ гумарыстаў.

«НТВ-Беларусь» абраў для трансляцыі серыял «Марскія д’яблы. Смерч», фільм «Зімні круіз» і меладраму «Мая мама — Снягурка». А пасля традыцыйнае навагодняе шоу.

Нарэшце, на СТБ пакажуць «Любімыя песні», «Зорку эпохі». Скончыцца год «Навагодняй ноччу на СТБ».

Усе згаданыя вышэй тэлеканалы будуць трансляваць навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі. Выступ прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна беларусы не ўбачаць.

Тэлеканал «Белсат» пакуль не апублікаваў сваю праграму на наступны тыдзень.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031