Знайсці
15.12.2017 / 01:0073РусŁacБел

У Жодзіне пенсіянер прыйшоў у краму і застрэліў гандляра сантэхнікай, каб адпомсціць за дачку

Каля 11-й гадзіны раніцы 14 снежня ў жодзінскую краму па продажы сантэхнікі зайшоў немалады мужчына. Ён дастаў паляўнічую стрэльбу і забіў 46-гадовага гаспадара крамы. Пасля чаго ўбачыў на вуліцы міліцэйскі патруль і паведаміў, што забіў знаёмага.

63-гадовага мужчыну затрымалі.

Як тлумачыць мясцовы партал ex-Press.by, бізнэсам па продажы сантэхнікі валодаў прадпрымальнік Васіль [імёны зменены — Рэд.]. Ён пакінуў сямейную справу двум сынам, Антону і Уладзіміру.

Аднак некалькі гадоў таму Антон трапіў у аўтакатастрофу. Сам загінуў, а яго жонка Аксана засталася інвалідам з маленькім дзіцём на руках.

Тым не менш другі брат-бізнэсмен, Уладзімір, нібыта адсудзіў сабе не толькі бізнэс, але і кватэру загінулага брата.

І вось цяпер бацька Аксаны прыйшоў адпомсціць за дачку.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031