Курс біткойна прабіў адзнаку $15 тысяч
Курс біткойна ў чацвер дасягнуў чарговага псіхалагічнага ўзроўню $ 15 тыс. Па стане на 11:30 курс біткойна, па дадзеных Сoinmarketcap.com. склаў $15,06 тыс.
Папярэднюю круглую адзнаку $14 тыс. біткойн пераадолеў ноччу, а вяршыню ў $13 тыс. ён узяў напярэдадні. За суткі курс біткойна вырас больш чым на 18%. Яго рынкавая капіталізацыя дасягнула $ 252 млрд пры капіталізацыі ўсяго рынку крыптавалют $404 млрд.
Эксперты звязваюць рост біткойна з некалькімі фактарамі, у першую чаргу, з чаканнямі запуску ф'ючарсаў на біткойн на некалькіх біржах. Як паведамлялася, чыкагскі аператар Global Markets плануе запусціць таргі ф'ючэасам на біткойн 10 снежня. Праз тыдзень гэта плануе зрабіць найбуйнейшая дэрыватаўная пляцоўка CME.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве адкрылася выстава Зянона Пазняка
 13
Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей
 7
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
 15
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера