Знайсці
29.11.2017 / 12:178РусŁacБел

19-гадовая настаўніца з Мядзела паехала ў Мінск, каб уладкавацца на працу, і знікла

Мядзельская міліцыя шукае 19-гадовую Аляксандру Хутрэнка, настаўніцу англійскай мовы, якая звольнілася са школы, 16 лістапада з'ехала ў Мінск і знікла.

Начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Мядзельскага раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Кабяк распавёў kraj.by:

- Дзяўчына родам з Жабінкі Брэсцкай вобласці. На Віцебшчыне яна скончыла педагагічны каледж і ў верасні прыехала да нас працаваць па размеркаванні. Выкладала англійскую мову ў мядзельскай СШ №1. Здымала пакой. У лістападзе яна перастала выходзіць на працу, 15-га звольнілася са школы, 16-га з'ехала ў Мінск у пошуках новай працы. Пасля гэтага яе месцазнаходжанне невядома. Дзяўчына не выходзіць на сувязь, у тым ліку не тэлефануе маці ў Жабінку.

Па словах Аляксандра Кабяка, устаноўлена, што Аляксандра Хутрэнка, прыехаўшы ў Мінск 16 лістапада, накіравалася да сваёй сяброўкі. Гэтая сяброўка потым прыязджала ў Мядзел і распавяла супрацоўнікам міліцыі, што Аляксандра пакінула ў яе свае рэчы. Але дзяўчаты пасварыліся, і Хутрэнка сышла, не сказаўшы куды і не паведаміўшы пра свае планы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031