Знайсці
17.11.2017 / 17:2412РусŁacБел

Вызвалены беларус, які нібыта страляў у Гдыні: «Да мяне не ставіліся як да тэрарыста»

30-гадовы ўраджэнец Гродна Сцяпан Свідзерскі вызвалены з ізалятара ў польскім горадзе Гдыня.

Інцыдэнт адбыўся 14 лістапада ў офісе арганізацыі Thomson Reuters, дзе Сцяпан працуе апошнія шэсць гадоў. Па адной з версій, беларус сам адкрыў стральбу, па іншай — на яго напаў адзін з супрацоўнікаў кампаніі, калі пабачыў зброю. Прагучалі два стрэлы, ніхто не пацярпеў.

Апошнія тры гады Свідзерскі актыўна займаўся стральбой. Праводзіў на трэніроўках увесь вольны час.

«На жаль, існуе таямніца следства, таму не магу агучыць падрабязнасці здарэння, — сказаў Свідзерскі для «Нашай Нівы». — Яшчэ высвятляюцца пэўныя моманты. Галоўны вынік, што я на волі без дадатковых абмежаванняў, такіх як падпіска аб нявыездзе ці паліцэйскі нагляд. Я рады такому выніку».

У ізалятары Сцяпан сядзеў у камеры на трох чалавек, але адзін. «Быў час добра выспацца. Умовы цалкам прыстойныя. Ніякага стаўлення да мяне як да тэрарыста не было. Паліцыя была вельмі карэктнай».

Пра бліжэйшыя планы Сцяпан таксама не можа гаварыць. Што будзе з працай, ці не ўзнікне там праблемаў, пакуль не ведае. Кажа, што цяпер галоўнае жаданне — хутчэй дабрацца дадому.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031