Знайсці
14.11.2017 / 06:126РусŁacБел

Галоўная сенсацыя адбору: Швецыя едзе на чэмпіянат свету, а Італія — не

fifa.com

У стыкавых матчах грымнула галоўная сенсацыя. Італія не трапіла на чэмпіянат свету па футболе. Едзе Швецыя, што выйграла дома ў італьянцаў 1:0, а сёння ноччу каманды згулялі ўнічыю — 0:0.

Мінулыя два чэмпіянаты «сіня-жоўтыя» не маглі прабіцца на ЧС, тры гады таму ў стыках яны прайгралі Партугаліі з Крышціяну Раналду. А вось зборная Італіі — чэмпіён свету 2006 — не гуляла на мундыялях усяго двойчы: у 1930-м, бо вырашыла не ехаць параходам праз акіян, і ў 1958 г. — чэмпіянат тады праводзіўся ў Швецыі.

Джанлуіджы Буфон пасля матча

Нагадаем, што Швецыя, што едзе на чэмпіянат свету 12-ы раз, была супернікам Беларусі ў адборачным турніры і двойчы разграміла нашу каманду: 4:0 і 4:0.

Зборная Швецыі стала 29-м удзельнікам ЧС, 30-ы вызначыцца сёння ў матчы Данія — Ірландыя (першая гульня — 0:0).

У сераду і чацвер у стыках згуляюць: Аўстралія — Гандурас, Перу — Новая Зеландыя.

Лёсаванне групавой стадыі ЧС пройдзе 1 снежня. Сам чэмпіянат — з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.

***

На чэмпіянат свету па футболе выйшлі 29 зборных:

Расія (гаспадыня), Англія, Бельгія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя, Харватыя, Швейцарыя, Швецыя; Коста-Рыка, Мексіка, Панама; Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Уругвай; Егіпет, Марока, Нігерыя, Сенегал, Туніс; Іран, Паўднёвая Карэя, Саўдаўская Аравія, Японія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера