Знайсці
09.11.2017 / 13:21РусŁacБел

Стваральнікі Pokemon Go анансавалі новую гульню — пра Гары Потэра

Амерыканскі стартап Niantic Labs упершыню з моманту выпуску Pokemon Go — гульні ў дапоўненай рэальнасці — анансаваў новы праект. Гэта будзе гульня, падзеі ў якой будуць адбывацца ў свеце Гары Потэра, паведамляе TechCrunch.

Гульня атрымала назву «Harry Potter: Wizards Unite», і, меркавана, выйдзе ў 2018 годзе. Па дадзеных выдання, акрамя Niantic, над гульнёй будзе працаваць кампанія Warner Bros. Interactive.

Дэталі гульнявога працэсу пакуль не раскрываюцца, але вядома, што гульня будзе выкарыстоўваць дапоўненую рэальнасць, і можа быць падобная да гульні Ingress ад Niantic, у якой гульцам трэба было падарожнічаць па рэальным свеце, каб збіраць пэўныя прадметы і абараняць лакацыі ў свеце гульні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031