Знайсці
09.11.2017 / 10:5836РусŁacБел

У Рэчыцы знайшлі кватэру, жыхары якой гатавалі ежу на прасе

Пра кур'ёзны выпадак у рэдакцыйным артыкуле, прысвечаным рабоце назіральных камісій, распавяла раённая газета «Дняпровец», усе акалічнасці раскрываюць «Моцныя навіны Гомеля».

Як паведамляецца, у ходзе чарговага прафілактычнага рэйду па няшчасных сем'ях кантралёры набрылі на кватэру, дзе пражываюць двое родных братоў. Убачанае ўразіла інспектараў: поўная антысанітарыя стварала ўражанне, што беспрацоўныя мужчыны не прыбіраліся, напэўна, з моманту смерці маці, а з гэтага непрыемнага дня прайшло ўжо цэлых восем гадоў!

За даўгі кватэра даўно адключаная ад газазабеспячэння, аднак неахайныя, але кемлівыя жыхары Рэчыцы знайшлі выхад, прыстасаваўшы для гатавання ежы падэшву праса.

Ацаніўшы абстаноўку ў кватэры, інспектар РАНС прыняў рашэнне штраф насельнікам не выпісваць. «Штрафаваць братоў бессэнсоўна, усё роўна плаціць не будуць», — так апісвае матывацыю службовай асобы газета.

Замест гэтага проста на месцы былі зроблены прафілактычныя антыпажарныя дзеянні. Па-першае, братам было растлумачана, што так рабіць не трэба. Па-другое, была ліквідавана і сама крыніца патэнцыйнай небяспекі, гэта значыць сам прас. Яго праверка аднесла ў смеццевы бак, прытым, як падкрэсліваецца, паклапацілася аб тым, каб «хатні ачаг» патрапіў у сметнік далей ад дома.

Браты, канешне, выказалі незадавальненне, але зрабіць нічога не маглі. Цяпер ім трэба падумаць, як забяспечваць сябе гарачай ежай у найбліжэйшай нясветлай будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031