Знайсці
08.11.2017 / 14:522РусŁacБел

Пасля гібелі хлопчыка ў Магілёве распачалі крымінальную справу ў дачыненні да чыноўнікаў гарвыканкама

Справа за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па кантролі за своечасовым зносам старых будынкаў і збудаванняў распачата ў дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў гарвыканкама Магілёва, паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

1 лістапада трое школьнікаў апынуліся на тэрыторыі закінутага ўчастка з недабудаваным домам у Магілёве. На дваіх дзяцей абрынулася пліта перакрыцця. 9-гадовы Максім загінуў на месцы. 8-гадовага Дзяніса ў стане клінічнай смерці даставілі ў абласную дзіцячую бальніцу.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці. Затрыманы мужчына, які будаваў гэты дом. Расследаванне ўсё яшчэ працягваецца.

Недабудаваны будынак не быў закансерваваны, тэрыторыя не абгароджана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера