У Мінску «заяц» напаў на кантралёра
Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, на прыпынку «Усход-2» (Славінскага, 37) кантралёры зайшлі ў тралейбус №37, каб праверыць аплату праезду.
Заўважыўшы кантралёраў, адзін з хлопцаў паспрабаваў выйсці з тралейбуса, але рэвізор перагарадзіў яму дарогу. Тады «заяц» выштурхнуў кантралёра з салона тралейбуса, пасля чаго пачалася бойка.
Падчас яе кантралёр атрымаў цялесныя пашкоджанні, а таксама быў пашкоджаны замок яго працоўнай камізэлькі і каўнер.
Міліцыя шукае зламысніка. Калі Вам што-небудзь вядома пра мужчыну на фота альбо маеце інфармацыю аб тым, што адбылося, просьба звяртацца ў Першамайскае РУУС г. Мінска асабіста альбо па тэлефоне: 8 (017) 239-66-32, 8 (029) 364-34-40, 8 (017) 280-02-02 або 102.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Прэзідэнт Чэхіі атрымаў траўму, катаючыся на матацыкле
 1
Топ-7 новаўвядзенняў амністыі-2024 — палёгка жанчынам, асуджаным за наркотыкі ці забойства, у якіх ёсць дзеці
 1
Пуцін прыляцеў у Беларусь на ноч гледзячы
 1
У Мінску з'явяцца чатыры новыя паліклінікі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера