Знайсці
03.11.2017 / 09:349РусŁacБел

Вясковец паказаў геніталіі тром бабулькам, якія нібыта яго абмяркоўвалі

Вяскоўца ў Рэчыцкім раёне за хуліганства і амаральныя паводзіны перад бабулькамі прысудзілі да штрафу і абмежавання волі.

Амаральныя паводзіны нецвярозага жыхара пасёлка Зарэчча выявілася ў тым, што ў чэрвеньскі дзень, праходзячы паўз трох пажылых жанчын, якія сядзелі на лавачцы, ён паказаў ім свае геніталіі.

Як скажа затым абвінавачваны на судзе (была заведзена крымінальная справа), у яго быў дрэнны настрой і яму здалося, што пенсіянеркі яго абмяркоўваюць. Але на гэтым ўзаемаадносіны з крыўдзіліцамі не скончыліся.

Месяцам пазней, сустрэўшыся ўсё з тымі ж пенсіянеркамі, вясковец ізноў у нецвярозым стане пачаў скакаць перад імі, размахваць рукамі. Адна з жанчын, якая хацела сысці, апынулася на асфальце. Пакуль яна падымалася, ён пераключыўся на другую бабульку, спрабуючы яе ўтрымаць.

«На судзе абвінавачваны цалкам прызнаў сваю віну», — паведамляюць у раённай пракуратуры.

У якасці пакарання за два эпізоды яго прысудзілі да штрафу 40 базавых велічынь (920 рублёў) і абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031