Знайсці
19.10.2017 / 08:5012РусŁacБел

КНДР паабяцала ЗША «нечуваны ўдар» у «нечаканы момант»

KCNA / Reuters

Злучаныя Штаты павінны быць гатовыя да таго, што сутыкнуцца з «нечуваным ударам» у «нечаканы момант». Пра гэта гаворыцца ў заяве Пхеньяна з нагоды распачатых на гэтым тыдні сумесных вайсковых вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі ля берагоў Карэйскага паўвострава, якую апублікавала паўночна-карэйскае агенцтва ЦТАК.

«Цяпер, калі ворагі сцвярджаюць, што вучэнні стануць дэманстрацыяй рэальнага ўдару па КНДР, яны павінны ведаць, што самыя жорсткія контрмеры ў карэйскім стылі цалкам гатовыя да таго, каб развеяць цэлі як дым адзіным ударам», — сказана ў заяве.

«Што яшчэ горш, ЗША прыцягнулі проста пад наш нос цэлі, якія мы вызначылі як галоўныя. ЗША павінны ведаць, што сутыкнуцца з нечуваным ударам у нечаканы момант», — падкрэсліваецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031