Знайсці
25.11.2017 / 10:0722РусŁacБел

Скобы на хлебных пакетах: ніяк не перапрацуеш, засмечванне прыроды

Штодня ў Беларусі вырабляюцца сотні тысяч хлебабулачных вырабаў. Вялікая частка з іх (па нашых назіраннях — болей за палову) упакаваная ў поліэтыленавыя пакеты, якія закрываюцца з дапамогай поліэтыленавых скобаў-кліпсаў з металічным каркасам.

Толькі ўявіце, колькі людзі штодня выкідваюць скобаў, якія ніяк ні для чаго не выкарыстаеш у гаспадарцы! І не пераробіш, бо ўнутры пластыку — дрот.

Сам метал перапрацоўваецца, бо гэта значна танней, чым вырабляць яго «з нуля». Але перапрацоўцы паддаецца выключна смецце, якое можна падзяліць на асобныя матэрыялы. А хто ж будзе выкалупваць метал з пластыкавай шыбздзюркі?

Марыя Сума, эколаг Цэнтра экалагічных рашэнняў, бачыць вялікую праблему ў тым, што «неаднаўляльны рэсурс выкарыстоўваецца ў таварах, якія служаць нам вельмі непрацяглы час».

«Такія пакункі можна аднесці да рэчаў, зробленых па прынцыпе непрадуманага дызайну, то бок калі тавар немагчыма перапрацаваць», — кажа Марыя Сума.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930