Знайсці
06.10.2017 / 09:5315РусŁacБел

Арыштаваны на матчы БАТЭ — «Арсенал» заўзятар абвясціў галадоўку

Футбольны заўзятар Аляксандр Вянгерскі, які адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Барысаве, абвесціў галадоўку ў знак падтрымкі палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі. Праваабаронцам пра гэта паведаміў грамадскі актывіст з Вялейкі Аляксей Сюдак, якому Вянгерскі даслаў ліст.

«Я, Вянгерскі Аляксандр, знаходзячыся в ІЧУ Барысаўскага раёна 5.10. 2017 абвяшчаю галадоўку ў связі с тым, что не згодны з артыкулам 23.4 КаАП, паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя паказанні, а аднаго з іх я ўбачыў у залі суда ўпершыню. З майго боку непадпарадкавання і знявагі супрацоўнікаў міліцыі не было», — паведамляе заўзятар у лісце.

Галадоўку Аляксандр Вянгерскі праводзіць у падтрымку ўсіх палітзняволеных, якія зараз знаходзяцца за кратамі.

29 верасня суд Барысаўскага раёна асудзіў Аляксандра Вянгерскага на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў: дробнага хуліганства і непадпарадкаванне законнаму патрабаваньню службовай асобы.

У Барысаве 28 верасня падчас матчу паміж футбольнымі камандамі БАТЭ і «Арсенал» на поле выбег заўзятар з бел-чырвона-белым сцягам і з гербам «Пагоня». Яго затрымала ахова стадыёна і вывела з поля. Пазней стала вядома, што затрыманы — жыхар Вілейкі Аляксандр Вянгерскі. 

На судзе стала вядома, што пасля затрымання яго ставілі на калені супрацоўнікі амапу і білі па нырках, а таксама выклікалі да яго хуткую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера