Знайсці
04.10.2017 / 15:1643РусŁacБел

Украінскаму дэпутату, які адмовіўся выступаць у Радзе на дзяржаўнай мове, адключылі мікрафон

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Аксана Сыраід адключыла мікрафон падчас выступу нардэпа ад Апазіцыйнага блока Яўгена Баліцкага на пасяджэнні ВР 4 кастрычніка, перадае карэспандэнт «Гардон».

Баліцкі з трыбуны Рады на рускай мове распавядаў пра цяжкую экалагічную сітуацыю ў Запарожскай вобласці і адсутнасць вылучаных з бюджэту сродкаў на яе вырашэнне.

Сыраід заклікала нардэпа перайсці на ўкраінскую. «Паважаны дакладчык, прашу вас гаварыць на дзяржаўнай мове. Вы ў сценах украінскага парламента», — сказаў віцэ-спікер.

Баліцкі па-руску адказаў, што ён не гаворыць «пра палітыку», а гаворыць пра «цэлы рэгіён».

Сыраід адключыла мікрафон, а нардэп пакінуў трыбуну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера