Знайсці
04.10.2017 / 13:00РусŁacБел

Нобеля па хіміі далі за крыяэлектронную мікраскапію

Нобелеўская прэмія 2017 года ў галіне хіміі прысуджана Жаку Дзюбашэ (Лазанскі ўніверсітэт), Ёакіму Франку (Калумбійскі ўніверсітэт), а таксама Рычарду Хендэрсану (лабараторыя малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ўніверсітэта) за распрацоўку крыяэлектроннай мікраскапіі для вызначэння структуры малекул з высокай разрознасцю ў растворы.

Пра гэта заявіў у сераду Нобелеўскі камітэт Каралеўскай акадэміі навук.

Распрацоўка новага метаду мікраскапіі дазваляе вывучаць біямалекулы, спыненыя ў руху, што «пашырае агульныя пазнанні хімічных прынцыпаў жыцця і магчымасці ў распрацоўцы лекаў»

У чацвер будзе названы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031