Знайсці
04.10.2017 / 11:16РусŁacБел

«Рэал» прапануе €200 мільёнаў за футбаліста зборнай Англіі

Мадрыдскі «Рэал» летам 2018 года прапануе лонданскаму «Тотэнхэму» € 200 млн за форварда Хары Кейна, паведамляе Don Balon.

Выдаткі на набыццё футбаліста іспанскі клуб разлічвае часткова пакрыць за кошт продажу Карыма Бензема або Гарэта Бэйла.

Кейн — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Англіі мінулага сезону. Гэты тытул яму прынеслі 29 галоў у 30 матчах першынства. Таксама форвард атрымаў узнагароду Асацыяцыі прафесійных футбалістаў як найлепшаму гульцу сезона ў чэмпіянаце Англіі па версіі заўзятараў.

У верасні 2017 года Кейн забіў 13 галоў за клуб і зборную, прычым ён зрабіў пяць даблаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031