«Ісламская дзяржава» апублікавала ВІДЭА з двума расіянамі, узятымі ў палон
«Ісламская дзяржава» апублікавала відэа, на якім знятыя двое ўзятых у палон расійскіх вайскоўцаў. Абодва, мяркуючы па карцінцы, збітыя.
Video of 2 captured Russian soldiers from Amaq confirms earlier news that ISIS did capture them. pic.twitter.com/uIsC9HA1Km
Адзін з мужчын — Раман Забалотны, 1979 года нараджэння, ураджэнец пасёлка Расвет Аксайскага раёна Растоўскай вобласці.
Іншага ён называе як Грыгорый Цуркан, 1978 года нараджэння, ураджэнец Дамадзедаўскага раёна. Ён на відэа маўчыць.
Інтэрнаўты ідэнтыфікавалі Цуркана як сябра «Дамадзедаўскага аддзялення «Баявое братэрства». Ён называў сябе ветэранам канфліктаў у Югаславіі і Сірыі.
«Ісламская дзяржава» заявіла пра захоп ў палон двух расійскіх салдат 28 верасня. Мінабароны Расіі абвергла інфармацыю.